Герб
Средняя школа № 34 г. Могилева
Познавая самого себя, мы познаем весь мир!
Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю
«Могилев в лицах»

Музей боевой славы

Совет ТОС  микрозоны № 9

Безопасный маршрут

Центр допризывной подготовки

Первичная организация БРСМ СШ №34



Год науки
Главная arrow Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю
Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю

Адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучанняУпраўленне адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама зацікаўленых, што ў 2017/2018 навучальным годзе (пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў дзяцей) плануецца адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўных устаноў адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва» (вул. Першамайская, 24), «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» (вул. Габраўская, 16).

Акрамя таго, у наступным навучальным годзе працягне працаваць другі клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» (вул. Габраўская, 16), 8 клас з беларускай мовай навучання — на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва» (вул. Першамайская, 24).

Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах трэба звяртацца па тэлефонах 22-12-64, 31-07-85 («Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва»);
24-52-29, 24-50-15, 24-52-61 («Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва»).




Фотавыстава «Мой родны кут»
13.10.2017

Фотавыстава «Мой родны кут»

Вельмі важна навучыць малодшых школьнікаў шанаваць сваю Раздіму, беражліва адносіцца да яе славутасцей. З гэтай мэтай у 2 “Б” класе вучні разам з настаўніцай зрабілі фотавыставу “Мой родны кут”. Дзеці самастойна павінны былі вызначыць месца, што адлюстравана на фотаздымку. Таксама расказвалі, што яны ведаюць пра свой родны кут.

                                                                                                                                  Сотникова Е.Н.

 
Фальклорнае падарожжа “Беларускі скарб”.
05.10.2017

Image З вучнямі 2-га А класа работнікі школьнай бібліятэкі правялі мерапрыемства Фальклорнае падарожжа “Беларускі скарб”.

 
Наведванне бібліятэкі-філіяла №2 імя І. Шамякіна г. Магілева
05.10.2017

ImageВучні нашай школы наведалі бібліятэку-філіял №2 г. Магілёва, якая носіць імя народнага пісьменніка Беларусі І. Шамякіна.

 
"Беларусь - мая радзима"
05.10.2017

ImageУ адзіны беларускамоўны чацвер вучні 2"А" класа з захапленнем разгадвалі крыжаванкі "Беларусь - мая радзіма"

 
Беларускамоўны клас
05.10.2017

ImageУ 2017/2018 навучальным годзе на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №34 г. Магілёва” працуе другі беларускамоўны клас.

 
Выстава малюнкаў "Маі любімыя бабуля і дзядуля".
28.09.2017

ImageСёння 28 верасня ў дзень роднай мовы, вучні 3В класа падрыхтавалі да дню сталага чалавека падарунак - арганізавалі выставу малюнкаў "Маі любімыя бабуля і дзядуля".

 
Лексічная гульня "Перакладчык"
21.09.2017

Image У адзіны беларускамоўны чацвер вучні 2"А" класа з задавальненнем удзельнічаюць у лексічнай гульне "Перакладчык"

 
Да 500 годдзя з дня нараджэння Францыскі Скарыны
14.09.2017
ImageНямала ёсць слаўных дат, пазначаных чырвоным радком у нашай тысячагадовай гісторыі. Адна з іх - 6 жніўня 1517 года. Менавіта ў гэты дзень "повелением и працею избранного мужа в лекарскых науках доктора Франциска, Скоринина сына с Полоцька" быў надрукаваны "Псалтыр", які паклаў пачатак беларускаму кнігадрукаванню.
 
Што для мяне беларуская мова?
07.09.2017
Картінка

Кожнаму чалавеку патрэбна нешта, што б дапамагло яму расказаць пра сябе, пра сваю сям’ю, краіну. Як птушцы патрэбна шчабятанне, так і мне неабходна мая мова, на якой бы я магла прызнацца ў каханні ці матулі сказаць, як я яе люблю! Для мяне гэтае шчабятанне – беларуская мова!

Так павялося, што кожны этнас, кожны народ мае культуру сваю, свае традыцыі і, каханне, мову. Мова – гэта багацце, сапраўдны скарб і спадчына, якую можа перадаць бацька – сыну, маці – дачцэ. Толькі мовай чалавек можа перадаць самыя розныя пачуцці.

 
«Беларусь — краіна маёй будучыні»
18.05.2017

«Беларусь — краіна маёй будучыні»18 мая 2017 года ў групах падоўжанага дня першых класаў прайшло выхаваўчае мерапрыемства «Беларусь — краіна маёй будучыні». Занятак прайшоў у форме падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі. Вучні спыніліся на станцыях: «Нашы сімвалы», «Родная прырода», «Славутыя імёны зямлі беларускай», «Мой родны горад». Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай роднай Беларусі, з цікавасцю адгадвалі загадкі пра родную прыроду. Першакласнікі ўсвядомілі, што яны — юныя грамадзяне сваёй краіны, што іх галоўны абавязак зараз — добра вучыцца, каб у будучым зрабіць нашу краіну яшчэ больш прыгожай і багатай.

 
Конкурс чытальнікаў «Вершы маёй краіны»
21.04.2017

Конкурс чытальнікаў «Вершы маёй краіны»У чацвер, 20 красавіка, у пачатковай школе ў межах адзінага дня беларускага маўлення адбылося мерапрыемства, прысвечанае папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры. Так, вучні 2-4 класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў. З захапленнем слухалі хлопчыкі і дзяўчынкі вершы на роднай мове. Лепшымі чытальнікамі сталі: вучаніца 2 «В» класа Драздова Руслана, вучаніца 2 «Б» класа Вырвіч Варвара, вучаніца 3 «А» класа Шаракова Вікторыя і вучаніца 4 «А» класа Картунова Алена. Дзяўчынкі прачыталі вершы Ніла Гілевіча «Мара Скарыны» і «Калі рана ўстанеш», В.Вярбы «Пралеска», Н.Галіноўскай «Размова сняжынак», Н.Кажэўнікавай «Беларусі».

 
<< [Первая] < [Предыдущая] 1 2 3 [Следующая] > [Последняя] >>

Результаты 1 - 11 из 26
Официальный интернет-портал  Президента РБ
Министерство образования РБ
УпрОбрМогОблИсполкома
Отдел образования МГИК
Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Детский правовой сайт


© 2009–2017 ГУО «Средняя школа № 34 г. Могилева»
212029, г. Могилев, ул. Габровская, 16. Email: Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script
Размещение в Интернет МГКУП «ЦГИС», г. Могилев. Cвидетельство о регистрации официального сайта.
Статистика посещений сайта
Если вы заметили ошибку в тексте на нашем сайте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter