Герб
Средняя школа № 34 г. Могилева
Познавая самого себя, мы познаем весь мир!
Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю
«Могилев в лицах»

Музей боевой славы

Совет ТОС  микрозоны № 9

Безопасный маршрут

Центр допризывной подготовки

Первичная организация БРСМ СШ №34



Год науки
Главная arrow Методическая работа arrow Уроки arrow «Грамадскі агляд ведаў па тэме «Дзеяслоў»
«Грамадскі агляд ведаў па тэме «Дзеяслоў» Печать E-mail
18.09.2012

Подготовила Кузьмина Н.В.

Тэма: «Грамадскі агляд ведаў па тэме «Дзеяслоў» (карысныя і шкодныя звычкі)

Мэта:Паўтарыць і сістэматызаваць матэрыял по тэме «Дзеяслоў», падрыхтаваць вучняў да выканання марфалагічнага разбору, развіваць увагу, звязную мову вучняў, цікавасць да вуснай народнай творчасці; выхоўваць пачуццё необходнасці весці здоровы лад жыцця, збаўляцца ад шкодных звычак.

Абсталяванне: адзенне для Дзеяслова, цытаты-выказванні, рамонак з адрыўнымі пялёсткамі, надрукаваны тэкст з прапушчанымі літарамі, літары на клейкай аснове, карткі са словамі і словазлучэннямі.

Эпіграф:Найлепшы настаўнік ва ўсім — звычка
(Пліній Старэйшы)

ХОД УРОКА:

I. Арганізацыйны момант

II. Матывацыя

— Паглядзіце адзін на аднаго, усміхніцеся. Няхай у вашым сэрцы стане цяплей, а вашы вочы заблішчаць ад асалоды.

III. Паведамленне мэт.

— Сёння незвычайны ўрок. Чаму? Бо сёння грамадскі агляд ведаў. А гэта значыць, што вы павінны прадэманстраваць веды, уменні і навыкі па прапанаванай тэме. Паказаць веданне беларускага фальклору. І звярнуць асаблівую ўвагу на звычкі чалавека. Бо (звяртаецца ўвага на эпіграф) звычкі іграюць вялікую ролю ў фарміраванні здароўя чалавека на ўсіх этапах жыцця. Не трэба забываць, што ў далейшым вы — будучыя бацькі і ад вас залежыць жыцце іншых людзей. Гэтыя праблемы мы будзем разглядаць на ўроку.

IV. Асноўная частка

— Урок незвычайны, бо (раздаецца стук у дзверы)... У класе з’яўляецца Дзеяслоў — пераапрануты хлапчук.

Дзеяслоў: Вітаю вас. Ваша настаўніца запрасіла мяне ў госці. Вельмі хочацца паглядзець, як вы засвоілі тэму «Дзеяслоў».

Выступленне вучаніцы (пад матыў частушак):

Будзем добра працаваць,
Будзем мы старацца,
Каб шаноўным гасцям
Вельмі спадабацца.

Давядзецца працаваць
Многа, аж занадта,
Спадзяёмся адказаць
Добра і выдатна.

Дзеяслоў: Але, шаноўныя сябры, я ўжо з нечым незгодзен. (Ён падыходзіць да вучня, заматанага шарфом). Што з табой?
Вучань: Баюся захварэць.
Дзеяслоў: Што? Захварэць? І гэта ў тваім узросце? Тады (ён звяртаецца да настаўніка) вось вам заданні, якія правераць засваенне тэмы «Дзеяслоў» і паглядзім, што будзе з гэтым хлопцам у канцы ўрока. (Перадае настаўніку картачкі з заданнямі). Настаўнік прапануе Дзеяслову адпачнуць.

Заданне 1
Назавіце дзеясловы, якія могуць дапамагчы ўмацаваць здароўе.

Заданне 2
Выбарачны дыктант — выпісаць дзеясловы, вызначыць час.

Мы зарадку рабілі,
Прыгалі і бегалі.
Сталі мы вяселымі
Дужымі і смелымі.

Любім мы цыбулю, мёд,
П’ем гарбату з ліпы
І дзесяткі ўвесь год
Будуць нашы сябры.

Дзеяслоў: Ну, (звяртаецца да вучня) як табе мая парада? Цыбуля, мёд...
Вучань: Абавязкова вазьму пад увагу. Тым болей, што мёд, я пра гэта чытаў, карысны, бо ў мужчыны, які любіць мёд, больш шансаў стаць бацькам.

Заданне 3

  • Перад вамі — рамонак з цікавымі пялёсткамі. На кожным — загадка, або недапісаная прыказка. Адгадайце, дапоўніце, выканайце.

Што зімою камлём угору расце?
Памятайце, што гэта рэч вельмі небяспечная для горла. (Ледзяш).
Вызначце трыванне дзеяслова РАСЦЕ.

Хто спортам займаецца, той моцы ... (набіраецца).
Вызначце пераходнасць дзеясловаў.

Рухайся болей — пражывеш... (долей).
Вызначце лад дзеяслова.

Хто любіць спорт, той здаровы ўвесь... (год).
Разбярыце дзеяслоў па саставу.

Вечарам нараджаецца, ноч жыве, а раніцай памірае.
Гэта рэч вельмі карысная, асабліва хадзіць па ёй босымі нагамі (раса).
Вызначце зваротнасць дзеясловаў

Настаўнік: А зараз крыху адпачнем. Я раскажу вам легенду пра адпачынак «Чаму жанчыны працуюць без адпачынку?» (расказвае).
Дзеяслоў: Не, я не згодзен. Мы, мужчыны, ніяк не можам без жанчын. Ды і жанчыны без нас таксама. Мы як адно цэлае. Таму я прапаную і працаваць і адпачываць разам.

Фізкультхвілінка (праводзіць Дзеяслоў)

  • Пакажыце дзеяннямі дзеясловы, якія садзейнічаюць умацаванню нашага здаро’ўя.

(Плаваць, закаляцца, рабіць зарадку, загараць, працаваць, адпачываць)

  • У мяне для вас яшчэ адна парада. Але трэба падумаць, перш, чым адгадаць яе.

«Грамадскі агляд ведаў па тэме «Дзеяслоў»

Дзеяслоў: Ой, паглядзіце, наш хворы ачуняў. Вось, что значыць карысныя звычкі. Але, на жаль, звычкі бываюць і шкодныя. (перадае настаўніку наступную картачку).

Заданне 4
Звярніце ўвагу на картачкі. Там надрукаваны словы, словазлучэнні. Складзіце з імі сказы (3-4) пра шкодныя звычкі.
(Раздражненне, слабахарактарныя падлеткі, паказаць незалежнасць, адчуць заспакаенне, алкагалізацыя, быць модным і сучасным, галаўны боль, таксікаманія, рэклама, курэнне, добра падумаць).
Вы — будучыя бацькі і маці. Як вы думаеце, як шкодныя звычкі могуць паўплываць на вас, як на будучых бацькоў? (Выслухваюцца меркаванні вучняў).

Заданне 5
Перад вамі — сказы з прапушчанымі літарамі. Устаўце прапушчаныя літары. (адзін вучань працуе ля дошкі)
Здаро...е ч...лавека — гэта гало...ная каштоўнасць на з...млі. Будучы хворым, ты не змож...ш аж...цявіць свае мары, а...даць свае сілы на пераадоле...е жыццёвых задач.

V. Абагульненне (падводзяцца вынікі, выстаўляюцца адзнакі)

VI. Рэфлексія

— Урок падыходзіць да канца. Вызначце свой псіхалагічны стан душы, той настрой, які пакінуў урок. Калі ў вас добры настрой, калі на душы ў вас добра і ўтульна — пастаўце значок на ліст з намаляваным сонейкам. Калі ж вы адчувалі сябе няўтульна, калі ў вас засталіся непрыемныя ўражанні — пастаўце значок на ліст з намяляваным лімонам.

VII. Карэкцыя

VIII. Д/з: зрабіць пераклад (да 6 б.)
+ фанетычны разбор (7-8 б.)
+
дапоўніць сваімі сказамі (9-10 б.)

 
« Пред.   След. »
Официальный интернет-портал  Президента РБ
Министерство образования РБ
УпрОбрМогОблИсполкома
Отдел образования МГИК
Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Детский правовой сайт


© 2009–2017 ГУО «Средняя школа № 34 г. Могилева»
212029, г. Могилев, ул. Габровская, 16. Email: Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script
Размещение в Интернет МГКУП «ЦГИС», г. Могилев. Cвидетельство о регистрации официального сайта.
Статистика посещений сайта
Если вы заметили ошибку в тексте на нашем сайте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter