Герб
Средняя школа № 34 г. Могилева
Познавая самого себя, мы познаем весь мир!
Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю
«Могилев в лицах»

Музей боевой славы

Совет ТОС  микрозоны № 9

Безопасный маршрут

Центр допризывной подготовки

Первичная организация БРСМ СШ №34



Год науки
Главная arrow Профориентация arrow Выбор профессии arrow Сардэчна запрашаем на матэматычны факультэт БДПУ
Сардэчна запрашаем на матэматычны факультэт БДПУ Печать E-mail
17.12.2013

г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 2; тэл. 327-79-13, 200-80-62
Веб-сайт: http://mif.bspu.unibel.by, E-mail: Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script

Дэкан — Уладзімір Адамавіч ШЫЛІНЕЦ, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт

Сардэчна запрашаем на матэматычны факультэт БДПУМатэматычны факультэт быў створаны ў 1974 г. у выніку рэарганізацыі фізіка-матэматычнага факультэта. Сёння на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі на бюджэтнай і платнай асновах мы рыхтуем выкладчыкаў па спецыяльнасці «Матэматыка і інфарматыка».

Студэнты нашага факультэта вывучаюць агульнапрафесійныя і спецыяльныя дысцыпліны (матэматычны аналіз, тэорыя функцый, алгебра, тэорыя лікаў, аналітычная геаметрыя і пераўтварэнні плоскасці, элементарная матэматыка і практыкум па рашэнні задач, техналогіі праграмавання і метады алгарытмізацыі, дыскрэтная матэматыка і інш.), а таксама методыкі выкладанні матэматыкі і інфарматыкі. Будучыя настаўнікі маюць магчымасць вывучаць на выбар прадметы, якія носяць практыкаарыентаваны характар і тэматычна охопліваюць пытанні сучаснай матэматыкі, найноўшых інфармацыйных тэхналогій, выкарыстання эфектыўных інавацыйных форм і метадаў работы, укаранення новых адукацыйных тэхналогій у навучальны працэс. На факультэце створаны ўсе ўмовы для арганізацыі самастойнай работы студэнтаў і якаснай прафесійнай падрыхтоўкі. Студэнты праходзяць летнюю педагагічную практыку ў выхаваўча-аздараўленчых установах, а педагагічную практыку — у лепшых установах агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска.

Сёння на чатырох кафедрах факультэта (матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, алгебры і геаметрыі, матэматычнага аналізу) працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, сярод якіх член-карэспандэнт НАН Рэспублікі Беларусь, 6 дактароў і 19 кандыдатаў навук.

Сардэчна запрашаем на матэматычны факультэт БДПУВеды, набытыя студэнтамі падчас вучобы, забяспечваюць ім магчымасць пасля заканчэння ўніверсітэта выкладаць матэматыку, інфарматыку ў агульна-адукацыйных школах, гімназіях, ліцэях, каледжах і ВНУ. Многія з выпускнікоў матфака БДПУ працуюць ва ўпраўленнях адукацыі, навукова-даследчых установах, лабараторыях камп’ютарнага і псіхолага-педагагічнага профілю, кіруюць дзяржаўнымі ўстановамі і прадпрыемствамі. Калі хтосьці марыць пра дызайнерскую ці выдавецкую дзейнасць, ён атрымае неабходныя для гэтага навыкі камп’ютарнай графікі. Валоданне мовамі праграмавання Pascal ABC, С#.NET, Visual С#.NET, JavaScript, PHP дазволіць выпускнікам стаць прафесійнымі праграмістамі. Шматузроўневая сістэма навучання — ваш шанц атрымаць не толькі вышэйшую адукацыю, але і ступень магістра і, магчыма, працягнуць навучанне ў аспірантуры.

Факультэт ганарыцца знакамітымі выпускнікамі, сярод якіх першы віцэ-прэзідэнт карпарацыі «Галактыка» В.І. Басалыга, генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру оперы і балету Рэспублікі Беларусь У.П. Грыдзюшка і многія іншыя.

Студэнцкае жыццё не абмяжоўваецца толькі вучобай. Вольны ад вучобы час студэнты матэматычнага факультэта праводзяць весела і з густам. Вельмі цікава праходзяць факультэцкія святы. Заўсёды збірае поўную залу прэзентацыя першага курса. Апошняя субота сакавіка — Дзень матэматычнага факультэта, у межах якога праходзяць навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, алімпіады па матэматыцы і інфарматыцы, сустрэча з выпускнікамі факультэта. Круглагадовая спартакіяда, якая традыцыйна праводзіцца ва ўніверсітэце, дазваляе студэнтам прадэманстраваць свае спартыўныя якасці. Нашы выхаванцы прымаюць актыўны ўдзел у зорных паходах па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. Усе значныя для факультэта падзеі абавязкова адлюстроўваюцца ў факультэцкай газеце і на сайце факультэта.

Усе іншагароднія першакурснікі, якія маюць патрэбу ў жыллі, забяспечваюцца месцам у інтэрнаце.

Сардэчна запрашаем на наш факультэт усіх тых, хто любіць матэматыку і інфарматыку!

 
« Пред.   След. »
Официальный интернет-портал  Президента РБ
Министерство образования РБ
УпрОбрМогОблИсполкома
Отдел образования МГИК
Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Детский правовой сайт


© 2009–2017 ГУО «Средняя школа № 34 г. Могилева»
212029, г. Могилев, ул. Габровская, 16. Email: Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script
Размещение в Интернет МГКУП «ЦГИС», г. Могилев. Cвидетельство о регистрации официального сайта.
Статистика посещений сайта
Если вы заметили ошибку в тексте на нашем сайте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter