Герб
Средняя школа № 34 г. Могилева
Познавая самого себя, мы познаем весь мир!
Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю
«Могилев в лицах»

Музей боевой славы

Совет ТОС  микрозоны № 9

Безопасный маршрут

Центр допризывной подготовки

Первичная организация БРСМ СШ №34



Год науки
Падумай і зрабі выснову! Печать E-mail
19.11.2014

Image
Ангеліна
Кожны дзень у кожнай краіне людзі сутыкаюцца з праблемай забруджвання навакольнага асяроддзя. Калі запытаць у чалавека, ці падабаецца жыць у асяроддзі такой колькасці смецця, то ён адкажа: «Не». А што перашкаджае стварыць свет чыстым!? Нішто! Чалавек- уладар свайго жыцця. Усё залежыть толькі ад яго.

У спецыяльна адведзеных месцах стаяць кантэйнеры для смецця: шкла,пластыка. Мы захоўваем навакольнае асяроддзе чыстым , выкідваючы смецце туды.

Кожны дзень людзі забруджваюць глебу ,паветра, ваду, не задумваючыся пра наступствы. Кожны дзень гінуць марскія чарапахі, праглынаючы поліэтыленавыя пакеты, якія нагадваюць ім медуз. У апошні час вядома вельмі шмат выпадкаў гібелі гарадскіх птушак з-за таго, што яны памылкова прымаюць за ежу гуму, а для вадаплаўных птушак сур’ёзнай пагрозай сталі пластыкавыя адкіды. Людзі, пашкадуйце жывёл!

Колькі смецця збіраецца ў нас у краіне? Калі сабраць у адну гару ўсё смецце, якое выкідваюць у нашай краіне за адзін год, то спатрэбіцца прыкладна тры мільёны грузавых машын, каб вывезці яго.

Навукоўцы падлічылі: у 1 т. смецця змяшчаецца больш за 4 кг.паперы, 17 кг. алюмінію , 260 кг. харчовых адходаў. Паперу можна другі раз пераапрацаваць і тым самым выратаваць 5 дрэў, а таксама сэканоміць 527 кВт гадзін электраэнергіі.

Людзі, няўжо вам не шкада жывёл, няўжо вы не бачыце выгаду ў пераапрацоўцы смецця!? Падумайце яшчэ раз і зрабіце выснову. Помніце! Не там чыста, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць!

 
« Пред.   След. »
Официальный интернет-портал  Президента РБ
Министерство образования РБ
УпрОбрМогОблИсполкома
Отдел образования МГИК
Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Детский правовой сайт


© 2009–2017 ГУО «Средняя школа № 34 г. Могилева»
212029, г. Могилев, ул. Габровская, 16. Email: Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script
Размещение в Интернет МГКУП «ЦГИС», г. Могилев. Cвидетельство о регистрации официального сайта.
Статистика посещений сайта
Если вы заметили ошибку в тексте на нашем сайте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter