Герб
Средняя школа № 34 г. Могилева
Познавая самого себя, мы познаем весь мир!
Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю
«Могилев в лицах»

Музей боевой славы

Совет ТОС  микрозоны № 9

Безопасный маршрут

Центр допризывной подготовки

Первичная организация БРСМ СШ №34



Год науки
Главная arrow Родителям arrow Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю...
Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю... Печать E-mail
21.03.2017

Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю...Першага верасня 2016 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» быў адкрыты другі па ліку ў горадзе першы клас з беларускай мовай навучання.

Першакласніцамі сталі дзве дзяўчынкі. З першага ўрока пачалося школьнае жыццё маленькіх вучаніц. У другім паўгоддзі далучылася яшчэ адна дзяўчынка. Цяпер у 1 «Г» класе навучаецца тры вучаніцы. Дзяўчынкі сябруюць паміж сабой, дапамагаюць адна адной, упэўнена ўзнімаюцца па прыступках ведаў. Аб гэтым клапоціцца Лідзія Пятроўна Ціханоўская, вопытны педагог вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Лідзія Пятроўна стараецца навучанне першакласнікаў зрабіць цікавым і займальным, стварыць умовы, каб вучаніцы адчувалі радасць школьнага жыцця. Шмат мерапрыемстваў праводзіцца дзеля гэтага.

У кожнага чалавека ёсць свая родная мова. Для сапраўднага беларуса — яна беларуская. Вось і маленькія першакласніцы вучацца размаўляць, гуляць, спяваць і разважаць па-беларуску. Яны заўсёды пазiтыўныя, з добрым настроем, уважлівыя і шчаслівыя! Добра сябруюць з дзяўчынкамі вучні іншых класаў, радасна бавяць вольны час, разам наведваюць факультатыўныя заняткі «Роднае слова».

Актыўныя, знаходлівыя, добразычлівыя вучаніцы заўсёды ў цэнтры ўвагі на ўсіх пазакласных і пазашкольных мерапрыемствах.

Мы спадзяемся, што і далей у нашай школе будуць працаваць беларускамоўныя класы. Сардэчна запрашаем у нашу школу!

Звяртаем увагу, што ў 2017/2018 навучальным годзе працягне працаваць другі клас, навучанне ў якім будзе ажыццяўляцца на беларускай мове.

Па пытаннях навучання дзяцей на беларускай мове з 1 класа, а таксама ў 2 класе, звяртацца па тэлефонах: 24-50-15, 24-52-61.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
С.І. Марушэнка

 
« Пред.   След. »
Официальный интернет-портал  Президента РБ
Министерство образования РБ
УпрОбрМогОблИсполкома
Отдел образования МГИК
Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Детский правовой сайт


© 2009–2017 ГУО «Средняя школа № 34 г. Могилева»
212029, г. Могилев, ул. Габровская, 16. Email: Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script
Размещение в Интернет МГКУП «ЦГИС», г. Могилев. Cвидетельство о регистрации официального сайта.
Статистика посещений сайта
Если вы заметили ошибку в тексте на нашем сайте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter