Герб
Средняя школа № 34 г. Могилева
Познавая самого себя, мы познаем весь мир!
Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю
Музей боевой славы

Совет ТОС  микрозоны № 9

Безопасный маршрут

Центр допризывной подготовки

Первичная организация БРСМ СШ №34



Год науки
Главная arrow Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю arrow Конкурс чытальнікаў «Вершы маёй краіны»
Конкурс чытальнікаў «Вершы маёй краіны» Печать E-mail
21.04.2017

Конкурс чытальнікаў «Вершы маёй краіны»У чацвер, 20 красавіка, у пачатковай школе ў межах адзінага дня беларускага маўлення адбылося мерапрыемства, прысвечанае папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры. Так, вучні 2-4 класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў. З захапленнем слухалі хлопчыкі і дзяўчынкі вершы на роднай мове. Лепшымі чытальнікамі сталі: вучаніца 2 «В» класа Драздова Руслана, вучаніца 2 «Б» класа Вырвіч Варвара, вучаніца 3 «А» класа Шаракова Вікторыя і вучаніца 4 «А» класа Картунова Алена. Дзяўчынкі прачыталі вершы Ніла Гілевіча «Мара Скарыны» і «Калі рана ўстанеш», В.Вярбы «Пралеска», Н.Галіноўскай «Размова сняжынак», Н.Кажэўнікавай «Беларусі».

Мы ўдзячны чытальнікам, слухачам, а таксама настаўнікам пачатковых класаў Зубавай Е.М., Лісоўскай Н.У., Пятровай В.П., Юрасавай Н.Дз, якія падрыхтавалі вучняў да конкурсу.

Трэба адзначыць, што 2016/2017 навучальны год багаты на юбілейныя даты: 500 год з дня нараджэння Ф.Скарыны, 135 год з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа, 125 год з дня нараджэння М.Багдановіча, 100 год з дня нараджэння П.Панчанкі і Я.Брыля, 85 год з дня нараджэння Н.Гілевіча і 70 год з дня нараджэння А.Жука. Таму на ўроках літаратурнага чытання і пазакласных мерапрымствах асобая ўвага надаецца творчасці мінавіта гэтых паэтаў, а таксама дзейнасці Ф.Скарыны.

Наша мерапрыемства мы прысвяцілі Дню кнігі, які адзначаецца ва ўсім свеце 23 красавіка. Дзякуй школьнай бібліятэцы, якая падрыхтавала выставу да свята кінігі.

Кіраўнік МА пачатковых класаў Лісоўская Н.У.

Конкурс чытальнікаў «Вершы маёй краіны» Конкурс чытальнікаў «Вершы маёй краіны» Конкурс чытальнікаў «Вершы маёй краіны»

Конкурс чытальнікаў «Вершы маёй краіны» Конкурс чытальнікаў «Вершы маёй краіны» Конкурс чытальнікаў «Вершы маёй краіны»
 
След. »
Официальный интернет-портал  Президента РБ
Министерство образования РБ
УпрОбрМогОблИсполкома
Отдел образования МГИК
Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Детский правовой сайт


© 2009–2017 ГУО «Средняя школа № 34 г. Могилева»
212029, г. Могилев, ул. Габровская, 16. Email: Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script
Размещение в Интернет МГКУП «ЦГИС», г. Могилев. Cвидетельство о регистрации официального сайта.
Статистика посещений сайта
Если вы заметили ошибку в тексте на нашем сайте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter