Герб
Средняя школа № 34 г. Могилева
Познавая самого себя, мы познаем весь мир!
Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю
«Могилев в лицах»

Музей боевой славы

Совет ТОС  микрозоны № 9

Безопасный маршрут

Центр допризывной подготовки

Первичная организация БРСМ СШ №34



Год науки
Што для мяне беларуская мова? Печать E-mail
07.09.2017
Картінка

Кожнаму чалавеку патрэбна нешта, што б дапамагло яму расказаць пра сябе, пра сваю сям’ю, краіну. Як птушцы патрэбна шчабятанне, так і мне неабходна мая мова, на якой бы я магла прызнацца ў каханні ці матулі сказаць, як я яе люблю! Для мяне гэтае шчабятанне – беларуская мова!

Так павялося, што кожны этнас, кожны народ мае культуру сваю, свае традыцыі і, каханне, мову. Мова – гэта багацце, сапраўдны скарб і спадчына, якую можа перадаць бацька – сыну, маці – дачцэ. Толькі мовай чалавек можа перадаць самыя розныя пачуцці.

Для мяне мова – гэта ўсё! Мне вельмі шкада, што толькі маленькая частка беларусаў хоча карыстацца беларускай мовай. Я зайздрошчу тым людзям, якія ў дасканаласці ведаюць мову і валодаюць ёй. Я зайздрошчу ўсім народам на Зямлі, якія карыстаюцца сваёй роднай мовай. Гэта не пустыя словы, а хуткі бег ручкі па паперцы ад усей шчырай душы беларускі, якая галосіць па загубленай мове. Нам родная зямля дала ўсё, што патрэбна, а галоўнае – мову, якую мы адштурхнулі. Мы б’ем тую руку, якая нас корміць і якая нас гадуе.

Ва ўсім вінаваты людзі. Мову трэба ратаваць. Я лічу, што кожны чалавек, які мае права называцца беларусам, павінен ведаць сваю мову.

На жаль, спеў салаўя, пах чабору, мелодыя мовы не перадаліся нам з малаком матулі. І я па гэтым вельмі сумую. Я лічу, што кожны носьбіт беларускай мовы – барацьбіт за яе жыцце, сапраўдны змагар.

У маім сэрцы толькі нядаўна загарэлася полымя Мовы. Я была быццам звар’яцелай, не адчувала гэтага, але заўсёды заставалася патрыётам Радзімы. І з кожнай хвілінай і гадзінай пачуцце любові да мовы, Радзімы, родзічаў і сваякоў расце.

Надзея на тое, што мова мая выстаіць і будзе жыць, будзе існаваць у маім сэрдцы і думках назаўжды. Маё апошняе слова ў жыцці будзе на беларускай мове!

"Жыве Беларусь!
Жыве беларуская мова!
“Беларуская мова – народа багацце.
Раніцай спеў салаўя,
Бо наша мова – сапраўдная маці,
Родная маці – зямля.
Бо наша мова – спадчына продкаў,
Слаўнае рэха імёнаў,
Яна засталася і застаецца годнай,
Колькі б ні чула праклёнаў.
Ведаю, чую: жыць- быць Беларусі,
З мовай сваёй і багаццем,
Бо наша мова – сапраўдная маці.
Мовай, зямлёй ганаруся! “

Настаўніца 2Г класа ДУА "Сярэдняя школа №34 г. Магілёва"
Ціханоўская Лідзія Пятроўна
 
« Пред.   След. »
Официальный интернет-портал  Президента РБ
Министерство образования РБ
УпрОбрМогОблИсполкома
Отдел образования МГИК
Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Детский правовой сайт


© 2009–2017 ГУО «Средняя школа № 34 г. Могилева»
212029, г. Могилев, ул. Габровская, 16. Email: Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script
Размещение в Интернет МГКУП «ЦГИС», г. Могилев. Cвидетельство о регистрации официального сайта.
Статистика посещений сайта
Если вы заметили ошибку в тексте на нашем сайте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter