Рэспубліканскі конкурс даследчых работ "Мой род, мая сям'я"
21.12.2016

ImageРэспубліканскі конкурс даследчых работ "Мой род, мая сям"я", які праходзіў ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь з сакавіка па снежань 2016 года, стаў адным з знакавых конкурсаў акцыі ў юбілейны год (акцыя стартавала ў 2006 годзе).

Фарміраванне светапогляду і духоўных каштоўнасцей асобы праз даследаванне свайго радаводу, матэрыяльнай і духоўнай спадчыны продкаў, выхаванне патрыятызму праз непарыўную сувязь гісторыі сям"і з гісторыяй свайго народу менавіта на гэта накіраваны конкурс акцыі.

У конкурсе прынялі ўдзел 58 конкурсных матэрыялаў, прадстаўленных навучэнцамі з усіх рэгіёнаў краіны. На папярэднім туры рэспубліканскага этапу конкурсу праводзіўся прагляд конкурснага матэрыялу, а на выніковым — творчае прадстаўленне навучэнцамі сваіх конкурсных работ.

Па выніках дзвюх тураў рэспубліканскага этапу пераможцам конкурсу и
Дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ўзнагароджана навучэнка 9 класа ДУА "Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва" Глазкова Ульяна (кіраўнікі работы — Беляева Г.М., Дубіцкая Я.Дз.).

Рэспубліканскім журы адзначаны высокі змястоўны і інфармацыйны ўзровень прадстаўленных матэрыялаў, якія складаліся з уласнага радаводу, генеалагічнага дасье на кожнага прадстаўніка роду, апісання жыццядзейнасці сваякоў і важных для сям"і падзей ў храналагічнай паслядоўнасці, апісання сямейных традыцый і абрадаў, паданняў і легенд, захаваных сямейных рэліквій, матэрыяла па правядзенні антрапанімічных даследаванняў сям"і, роду, карты-схемы з адлюстраваннем геаграфіі рассялення прадстаўнікоў роду.

Рэспубліканскі конкурс даследчых работ

Рэспубліканскі конкурс даследчых работ